Наталля Рагозіна

Чэмпіёнка свету па боксе і кікбоксінгу расіянка Наталля Рагозіна ў дзяцінстве марыла стаць сцюардэсай, але калі ўпершыню апынулася на борце самалёта, зразумела, што баіцца лётаць. У юнацкія гады Наталля думала ўжо пра кар’еру мадэлі і адзін час нават адпраўляла ў маскоўскія фэшн-агенцтвы свае фотаздымкі. Але ў модны бізнэс яна так і не патрапіла.

Затое, стаўшы вядомай баксёркай, Рагозіна пачала рэгулярна з’яўляцца ў глянцавых часопісах. Часам — у досыць правакацыйным выглядзе. На жаль, нядаўна Наталля заявіла, што болей не збіраецца здымацца без адзення. Цяпер амбіцыі прыгажуні распаўсюджваюцца на кінематограф.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)