Наталля Эстрада

Перш чым стаць зоркай тэлебачання, іспанская прыгажуня Наталля Эстрада спрабавала свае сілы ў класічным балеце. Яна нават скончыла кансерваторыю ў Мадрыдзе і збіралася танцаваць у тэатры. Але нечакана перадумала і запісалася на курсы журналістыкі. Неўзабаве ёй выпаў шанц весці на італьянскім тэлебачанні перадачу, прысвечаную танцам. А праз некаторы час пасыпаліся і прапановы зняцца ў кіно.

Сёння Наталля можа пахваліцца не толькі шматлікімі тэле- і відэапраектамі, але і ўнушальнай арміяй кавалераў. Пасля раводу з мужам — тэлевядучым Джорджыо Мастрота, сярод бойфрэндаў Наталлі былі заўважаны некалькі акцёраў, глава буйной будаўнічай кампаніі і брат італьянскага прэзідэнта Паоло Берлусконі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)