Наталля Арэйра

Зорка серыялаў і спявачка Наталля Арэйра нарадзілася ва Уругваі, адкуль разам з бацькамі ў пошуках лепшага жыцця перабралася ў Аргенціну. Ужо ў 17 Наталля знялася ў першым тэлесерыяле. А ў 19 стала гераіняй “Багатых і знакамітых” і “Дзікага анёла”, па якіх яе ведаюць айчынныя прыхільнікі мыльных опер.

Спявацкая кар’ера Наталлі пачалася з жадання выканаць песню ў адным з яе фільмаў. Зараз прыгажуня так уцягнулася ў гэтую справу, што нават на ўсе прапановы зняцца ў чарговай “мыльнай оперы” адказвае адмовай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)