Профсоюзы
Мiкалай ЗIМIН

Настрой на лепшае

Па даручэнні нашага Незалежнага прафсаюза гарнякоў я быў удзельнікам V з’езду Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны (НПГУ), які адбыўся на мінулым тыдні ў Кіеве. У ім бралі ўдзел больш за сто дэлегатаў.

Адразу скажу, што з’езд з самага пачатку настроіўся на работу. Святочна ўбраная зала з віншаваннямі і сцягамі Незалежнага прафсаюза спрыяла гэтаму, у дэлегатаў быў прыўзняты настрой. Адбываўся з’езд іх арганізацыі, з якой яны звязвалі лепшую будучыню, сваю і свабоднай Украіны. Адкрыў з’езд кіраўнік аргкамітэта М.Валынец, ён жа старшыня НПГУ. Былі абраны рабочыя органы з’езду па прапанове савета старшынь. Арг-камітэт у поўным складзе па рашэнні з’езду ўвайшоў у прэзідыум. Быў прыняты парадак работы з’езду. З дакладам выступіў Валынец. Яго прамова была вельмі змястоўнай, без агульных фармулёвак, як часам здараецца ў нас. З даклада вынікала, што НПГУ павялічыла колькасць арганізацый у дзвюх вобласцях Украіны, у прафсаюзе зараз працуе 200 выбарных і наёмных работнікаў, ён мае сваіх дэпутатаў у Вярхоўнай Радзе Украіны. Дарэчы, выбары ва Украіне ў парламент ажыццяўляюцца па спісах ад партый і блокаў.

На мінулых выбарах гарнякі падтрымалі блок Ю.Ці-машэнкі “Бацькаўшчына” і атрымалі месцы ў парламенце. На будучых таксама мяркуюць падтрымліваць гэты блок. Гэтыя дзеянні даюць магчымасць прафсаюзу ставіць свае пытанні ў парламенце, працаваць над законамі і ўносіць прапановы. Дарэчы, ім удалося ў бюджэ-це краіны павялічыць фінансаванне гарнякоў з 3 мільярдаў 400 мільёнаў да 3 міль-ярдаў 850 мільёнаў грыўнаў. Дзейнасць НПГУ прыносіць вынік. Гарнякі абараняюць свае правы ў судах, адстойваюць кожнага чалавека. Але, як распавядаў дакладчык, былі і ёсць цяжкасці. З некаторымі са старшынь арганізацый прыйшлося развітацца з-за таго, што яны забыліся, дзе працуюць, ігнаравалі рашэнні прафсаюза, а некаторыя бралі грошы ў адміністрацыі і факты-чна на яе працавалі. Прыводзіліся прозвішчы і былых прафсаюзных функцыянераў і адміністратараў, якія іх падкуплялі, але гэта ўжо ў кампетэнцыі пракуратуры і праваахоўных органаў.

З таго часу як НПГУ падтрымаў блок “Бацькаўшчына”, яшчэ пры прэзідэнце Л.Кучме, на прафсаюз узмацніўся ціск усёй дзяржаўнай сістэмы. Многіх запалохвалі, збівалі, але прафсаюз выстаяў, яго сябры бралі актыўны ўдзел у дэманстрацыях на Майдане Незалежнасці. Зараз НПГУ ўвабраў у сябе лепшых сыноў і дачок Украіны, якія змагаюцца за лепшую будучыню ўсёй краіны.

Затым з дакладам выступіў старшыня рэвізійнай камісіі, які дакладна расказаў пра дзейнасць прафсаюза, пра даходы і выдаткі (да капейкі), пра арганізацыі, якія плацяць рэгулярна, а ў якіх ёсць цяжкасці.

Далей далі слова для прывітання гасцям. Ад Незалежнага прафсаюза гарнякоў Расіі выступіў А.Сяргееў. У прыватнасці, ён расказаў, што ў Расіі цяпер усе шахты прыватызаваныя. У гэтым пытанні гарнякі сказалі сваё слова. Была праведзена санацыя шахтаў. Нерэнтабельныя шахты закрылі. Частку шахцёраў адправілі на пенсію, некаторых перавучылі, некаторым дапамаглі пераехаць у іншыя месцы. У асноўным шахцёры атрымалі падтрымку ад дзяржавы з дапамогай прафсаюза.

У сваім прывітальным слове я павіншаваў дэлегатаў, перадаў найлепшыя пажаданні ад старшыні БНП В.Корабава, ад старшыні НПГ М.Новіка. Расказаў пра нашу работу, пра цяжкасці. У знак сяброўства і салідарнасці перадаў НПГУ сцяг нашага Незалежнага прафсаюза. Хачу адзначыць, што на з’ездзе былі акрэдытаваны 19 прадстаўнікоў СМІ, запрошаны народныя дэпутаты, кіраўнікі і прадстаўнікі міністэрстваў, палітычнай элі-ты, міжнародных арганізацый, паслы ЗША, Нарвегіі і іншыя.

У перапынках да мяне падыходзілі дэлегаты і журналісты. Цікавіліся, як мы жывем, як працуе прафсаюз. Вельмі абураліся, як пазналі, што газеты “Народная воля” і “Салідарнасць” не ўключаны ў падпісны каталог і вымушаны друкавацца па-за межамі Беларусі. Дарэчы, асобнікі “Салідарнасці”, якія я прывёз у Кіеў на з’езд, разабралі вокаімгненна. Старшыня НПГУ М.Валынец перадаў нашаму НПГ дыск “Нам 15 лет”. Усе жадаючыя могуць яго прагледзець у офісе НПГ. На ім паказанае станаўленне НПГУ, ад дзеянняў стачкамаў да цяперашняга часу, маршы гарнякоў, выступы лідэраў.

Увогуле вельмі ўразіў настрой людзей, грамадзян Украіны, на лепшае жыццё. Як гаварыў мне таксіст, які падвозіў мяне да вакзала, што выказвацца можна свабодна, палатку можна ста-віць дзе ты хочаш, і цябе не паб’юць.

Напрыканцы хачу падзякаваць НПГУ за цёплы прыём і пажадаць усяго самага найлепшага.

Жыве НПГУ!
Жыве свабодная Украіна!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)