Наша Нiва: Жанчыны зламалi схему

Вынiковае, рэдакцыйнае ад калегаў.

Фота Надзеi Бужан

Жаночыя маршы сёння прайшлі ў многіх гарадах краіны. Найбольшы — у Мінску — сабраў больш за дзесяць тысяч чалавек.

Сілавікі яўна былі ў разгубленасці: ні разагнаць, ні дэмаралізаваць удзельніц мірнага шэсця на чале з легендарнай Нінай Багінскай яны не змаглі.

Зусім неадэкватна выглядалі кінутыя супраць беларусак брутальныя аўтазакі, спецмашыны з калючым дротам і вадамёт.

Перагарадзіўшы жанчынам дарогу ў цэнтр, сілавікі справакавалі шматкіламетровае святочнае шэсце па горадзе. Жанчыны нібы вада прасочваліся праз ланцугі, кружлялі, мянялі маршрут — а ўрэшце прайшлі маршам па Багдановіча. Следам за імі сунуліся аўтазакі з амапаўцамі — жанчыны занялі вуліцу і не далі ім заехаць наўперад.

Падшыванцы, якія назіралі за шэсцем з вакна, ляпаючы па падваконні і скандуючы «Сыходзь!» на ўсё жыццё запомняць гэтую святочную бел-чырвона-белую калону, якая прарывае ланцуг сілавікоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(68)