Общество

«Наша Ніва» вярнулася на разблакаваны адрас NN.by

Гэта стала магчыма пасля таго, як Міністэрства інфармацыі зняла блакіроўку сайта, якая працягвалася амаль тры месяцы.

Заяву з просьбай аб разблакіроўцы Рэдакцыя адправіла месяц таму. 23 лістапада прыйшоў адказ ад Мінінфарма:

«У сувязі з ліквідацыяй парушэння заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, якое стала падставай для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступа да інтэрнэт-рэсурса загадваю аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурса NN.by».

Для чытачоў будуць даступныя абодва адрасы: Nashaniva.by і NN.by.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(11)