«Наш нацыянальны комплекс, што беларускае — самае горшае»
Чаму беларусы сябе прыніжаюць, што злуе чыноўнікаў і чым беларускія гісторыкі адрозніваюцца ад замежных калег — пра гэта слынны гарадзенскі навукоўца Алесь Краўцэвіч.

Беларусы заўсёды спазняюцца ў працэсах нацыянальнага развіцця
— Гэта не наша віна, гэта наша бяда. З прычыны нашага геапалітычнага становішча — мы знаходзімся на мяжы некалькіх цывілізацыяў, — адзначыў гісторык на прэзентацыі ў Кракаве сваёй кнігі «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага» . — І калі параўнаць некаторыя іншыя еўрапейскія народы, то можна знайсці багата падабенстваў. Як і беларусы, славакі, чэхі, літоўцы і іншыя народы прыйшлі ў ХІХ стагоддзе як сялянскія. Як і ў іх, наша эліта была асіміляваная. Усе народы былі прыблізна ў адной і той жа сітуацыі, але сталася так, што мы істотна адсталі ў фарміраванні і нацыі, і дзяржаўнасці.
Адна з прычын — у той час мы не былі падзеленыя паміж дзвюма ці трыма імперыямі. Аказваецца, гэта добра для кшталтавання народу. Напрыклад, Украіна была падзеленая паміж Аўстра-Венгерскай і Расійскай імперыямі. Рух ва Усходняй Галіцыі актыўна падтрымліваўся аўстрыйцамі насуперак польскаму руху. Польшча была падзеленая паміж трыма драпежнікамі: рускім, аўстрыйскім і нямецкім. Таксама там палітыка вагалася. Літва мела свой плацдарм нацыянальнага адраджэння — Клайпедскі край быў правінцыяй усходняй Прусіі. Менавіта там з’явіліся кнігарні, тэатры, школы.
Беларусь жа апынулася ў межах адзінай Расійскай імперыі. І проста не было дзе кшталтаваць кадры для нацыянальнага адраджэння.
Працяг размовы чытайце тут.
Читайте еще
Избранное