Общество

Выйшла на волю Анастасія Перавошчыкава – пасля 105 сутак арышту: «Крэмень»

Каля Буда-Кашалёўскага ізалятара Насцю сустракалі 9 траўня падвечар маці і сяброўкі, якія адмыслова прыехалі з Гомля за паўсотні кіламетраў, паведамляе Народная воля.

У гэты райцэнтр яе перавялі яшчэ 9 сакавіка з ізалятара УУС Гомельскага аблвыканкаму, дзе ўжо бракавала месца для асуджаных на «суткі» за ўдзел у пратэсных акцыях супраць фальсікацыі выбараў. Да пераводу ў Буда-Кашалёва Перавошчыкава адседзела 45 сутак у Гомлі.

Анастасія Перавошчыкава з маці Аленай. Фота: Анатоль Лiпскi, Народная воля

– Знайшлі сем фотаздымкаў на нейкіх сайтах ці чатах і сцвярджалі, што нібыта там ёсць і я, хоць разглядзець, хто на тых здымках, немагчыма. За гэта і судзілі сем разоў, давалі кожны раз па 15 сутак. Гэта жаданне запалохаць, ціснуць на людзей, якія праяўляюць грамадзянскую актыўнасць, – лічыць Анастасія Перавошчыкава.

– Наш крэмень, наша гераіня, – кажуць пра яе сяброўкі.

Умовы ўтрымання ў ізалятары Буда-Кашалёўскага РАУС у красавіку пагоршыліся:

– Адбіралі матрасы, коўдры, падушкі. Абмяжоўвалі магчымасць карыстацца кніжкамі. Не лічу сябе нейкім парушальнікам ці заўзятай актывісткай. Але калі нават чалавек у чымсьці і вінаваты, то да яго ўсё роўна варта ставіцца па-чалавечы. Моцную падтрымку аказвалі людзі праз лісты. Пісалі з Гомля, Мінска. На волі гэта не так успрымаецца, а ў ізаляцыі вельмі важна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(36)