Общество

Сяргей Пульша, Новы час

Наш адказ інтэграцыі. Каб не быць «рускімі са знакам якасці»

Адказ «беларуская» на пытанне пра родную мову падчас перапісу насельніцтва — гэта цяпер тое, што можа зрабіць абсалютна кожны чалавек для падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства — перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу — надзвычай важныя.

Перапіс важны таму, што менавіта ад яго вынікаў адштурхоўваюцца нашыя статыстыкі, і, адпаведна, улады ў вызначэнні далейшага шляху развіцця дзяржавы і дзяржаўнай палітыкі.

Напрыклад, ад сёлетніх вынікаў маштабнай апытанкі, па словах сацыялагіні, аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алены Арцёменкі, будзе залежаць рэформа адміністрацыйнага падзелу краіны.

Па меркаванні адмыслоўцы, у некаторых раёнах колькасць насельніцтва можа аказацца каля 5–7 тысяч чалавек, і, адпаведна, там нерацыянальна ўтрымліваць адміністрацыю.

Але найважнейшыя пытанні — гэта пытанні 12 і 13 у перапісным лісце. Яны будуць гучаць так: «Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве)?» і «На якой мове вы звычайна размаўляеце дома?»

Пытанні сфармуляваныя так, бо гэта — рэкамендацыі «Канферэнцыі еўрапейскіх статыстыкаў». Аднак паняцце «роднай мовы» і «першай засвоенай» усё ж не перашкаджаюць назваць любому чалавеку роднай мовай беларускую.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(25)