Насця, якая зацяжарала ў 13, выйшла замуж за бацьку дзіцяці і… ўцякла ад яго

Як толькі Насці споўнілася 15 гадоў, яна выйшла замуж за 28-гадовага Віктара, ад якога незадоўга да гэтага нарадзіла дачку Вікторыю.

Праўда, заручальнага пярсцёнка Насця не носіць ("Ад яго хіба дачакаешся?"), ды і вяселля ніякага не было. Як кажа маладая маці, мясцовыя органы апекі настаялі, каб бацькі немаўляці пажаніліся. Аднак праз тыдзень дарослага жыцця з мужам Насця ўцякае ў бацькоўскі дом:

"Насця пайшла да яго жыць, ехала на ровары і страціла прытомнасць, — распавядае Вольга, маці Насці. — Ад недаядання. Ён забраў у яе дапамогу на дзіця і набыў толькі макароны, бо іншае дорага!"

Пачаліся скандалы. У выніку Насця забрала дзіця і вярнулася да маці. Але Віктар не супакойваецца: нядаўна сярод ночы выбіў уваходныя дзверы. Прыязджала міліцыя.

"Стаў усялякія гадасці казаць, біцца. Кажа: "Я яе апякун, маю поўнае права яе збіваць". Я кажу, дзе гэта напісана? Выклікала міліцыю. Будзе штраф. І будзе плаціць за дзверы".

Тое, што сям'я дзяўчыны звярталася ў міліцыю, пацвярджае і ўчастковы інспектар Анатоль Сасноўскі:

"Я быў у адпачынку. Але мне тэлефанавала маці Насці. Быў канфлікт. Ездзілі туды мае калегі. Я праводзіў па Віктару праверку, бо Насця раней заяўляла, што ён узяў дзіцячую дапамогу (разавая дапамога 1600 рублёў) і паклаў сабе на рахунак. Але па месцы працы ён характарызуецца станоўча".

Па словах участковага, канфлікты ў Насці і Віктара ўзнікаюць на бытавой глебе. Але Віктар мусіць думаць, што ён робіць:

"Тры парушэнні адбывання пакарання, і будзе ставіцца пытанне пра змену пакарання на больш строгае", — дадае інспектар.

Летам Насту і маленькую Віку наведалі журналісты tut.by

Размова з самім Віктарам расчароўвае: зразумела, што ад былога "кахання" нічога не засталося. У 28-гадовага мужа ва ўсім вінаватая 15-гадовая жонка. Ён не можа адказаць на пытанне, навошта сярод ночы выбіваць дзверы.

Працяг чытайце тут .

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)