Лица

«Нас дзевяць мільёнаў». Рэпер Вожык запісаў душэўную песню пра выбары

Рэпер з Сянна Вожык (Дзмітрый Зайко) за дзень да выбараў прэзентаваў новы трэк, які называецца «9 мільёнаў», піша Наша Ніва.

Пяць гадоў таксама напярэдні выбараў Вожык выклаў песню «Абіраем Лукашэнку». Толькі той трэк быў прасякнуты песімізмам, гэты ж наадварот прасякнуты верай у лепшае.

«У істэрыі зрання вяшчаў канал, але яго ніхто не глядзеў. Ад веку мы спалі і раптам усталі, а як усталі, дык выйшла, што сябе не пазналі. І ў краі, дзе не можна не адказаць на пытанне путане, мы ўсе яшчэ верым, што вясна настане», — пачынаецца трэк, які поўны алізій на падзеі апошняга часу.

«Можа, для іх дзіва, але для нас нічога новага — нас біятлон навучыў заўзець за жаночую зборную. Можаце жартам называць мяне нямецкім агентам: флейта была заўжды была маім любімым інструментам… Я раней і сам не думаў, што мы будзем змагацца, але зараз мы нарэшце робімся нацыяй», — чытае Вожык.

Аня Шаркунова спела песню счастливых людей: «Нас мало, но есть»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(16)