В мире
Барыс ЖАЎТКОЎ, «Мы»

Нарвегію на «Еўрабачанні-2009» прадставіць беларус

Нацыянальны нарвежскі адбор да конкурса "Еўрабачанне-2009" выйграў Аляксандр Рыбак з фолкавай песняй "Fairytale", напісанай ім самім паводле рэальнай гісторыі кахання.

//www.youtube.com/v/wtVDRha4PIA&hl=ru&fs=1

Спявак нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. Сям’я пераехала ў Нарвегію, калі яму было чатыры гады. Вырас Аляксандр Рыбак пад Осла.

Яго бацькі - музыкі. Маці - піяністка, бацька - скрыпач. І сам хлопец грае на скрыпцы і піяніна з 5 год, з гэтага ж узросту складае песні і спявае. У 2006 годзе выйграў нарвежскае шоу маладых талентаў. Ягоныя куміры ў музыцы - “Бітлз”, Стынг і Моцарт.

Такім чынам, будзе за каго пахварэць на "Еўрабачанні", апрача Пятра Ялфімава.