Лица
Юлія Аляксандрава

“Народны альбом”. Калядныя імправізацыі

У малой залі КЗ “Мінск” 2 і 3 снежня пройдуць калядныя сустрэчы “Народнага альбома”.

— Гэта будзе імправізацыя. Загаддзя мы не прыдумваем ніякіх трукаў, — падзяліўся з “Салідарнасцю” аўтар праекту “Народны альбом” Міхал Анемпадыстаў. — Гэта як у тэатры: кожны дзень ідзе адзін і той жа спектакль, але атрымліваецца па-іншаму.

Народны альбом — супольны музычны праект беларускіх музыкаў, створаны ў 1997 годзе. Аўтар ідэі праекту і большасці тэкстаў — Міхал Анемпадыстаў. Сярод удзельнікаў — Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Вераніка Круглова...

У 2007 годзе канцэрт з нагоды юбілею “Народнага альбома” прайшоў у сталічным клубе “Фартуна”.

Кантактныя тэлефоны: (+37529) 254 49 09, 671 58 65.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)