Общество

«Народная Воля»: «На нас наехалі на вельмі высокім узроўні»

Чакалася, што з сённяшняга дня адновіцца выданне незалежнай газеты у паліграфічным варыянце.

Як паведамляе НВ, рэдакцыя загаддзя заключыла дагавор з маскоўскім адкрытым акцыянерным таварыствам «Полиграфический комплекс», у адпаведнасці з якой была аператыўна пералічана неабходная сума грошай на друкаванне нумара газеты. Але 1 красавiка, калі вёрстка падыходзіла да завяршэння, з Масквы паступіла інфармацыя: на нас наехалі на вельмі высокім узроўні, не хочам згубіць друкарню, вяртаем грошы.

Нагадаем, у Беларусi друкаваць «Народную Волю» адмаўляюцца. Зараз яна выходзiць у pdf-фармаце.