«Нармальныя людзі з майго факультэта пайшлі на ўсякія турэцкія фірмы»
Для праекту «Хто на што вучыўся» мы выбралі пяць самых любімых абітурай спецыяльнасцяў і сутыкнем ілбамі абітурыентаў, якія ўжо на нізкім старце, а таксама выпускнікоў і «маладых спецыялістаў з вопытам работы». Сённяшняя спецыяльнасць - замежныя мовы.
Юля ХАЛАНДАЧ: “Лепш не будзем пра маю працу, бо гэта скочыцца суіцыдам”
Юля - выпускніца МДзЛУ 2009 г., факультэт - педагагічны. Зараз - выкладчыца англійскай мовы ў гімназіі г.Асіповічы.
Як усё пачалося? “Я адразу ведала, што пайду ў ін’яз, нягледзячы на тое, што мне гэтага ніхто не раіў. А куды яшчэ ісці - у ПТВ?
Матэматыку - ніяк не ведала, пасля 9 класа спрабавала пайсці на юрыдычны, дык матэматыку здала якраз на 2. Так што тут стаяў тлусты крыж. Ну і зразумела, што фізіка, хімія, біялогія - яшчэ горш.
Літаратуры мне таксама неяк не ішлі, нават руская мова не вельмі добра была - а англійская падабалася, атрымлівалася ўсё проста, я нават у рэспубліканскай алімпіадзе ўдзельнічала. Але калі паступала, дык забылася, дурная, што трэба сертыфікаты з алімпіяд узяць, і на перакладчыцкі не пайшла. Таму што не хапіла б балаў.
А пайшла на педагагічны - ну не думала я тады, кім буду працаваць. Мэта была толькі адна - паступіць. І паступіла, нават на бюджэт”.
Пяць гадоў праляцелі як тыдзень. “Вучыцца было цікава, сапраўды. Мне замежныя мовы падабаюцца, а тут было столькі магчымасцяў. Вось я і вучылася, а пра тое, як уладкоўвацца на працу і што рабіць пасля выпуску - не думала.
Таму калі прыйшла расплата - вымушана была здацца. І пайсці па размеркаванні. Я сама з Асіповічаў, таму мне яшчэ пашанцавала - мяне ўвогуле планавалі размеркаваць у нейкую вёску кіламетрах у 20 ад Асіповічаў. Вось гэта быў бы зусім жах. Але нармальныя людзі з майго факультэта пайшлі на ўсякія турэцкія фірмы перакладчыкамі - я таксама ведаю турэцкую, але ж бюджэт...”
І як праца? “Выкладаю я ў трэціх, чацвертых і пятых класах. Я нават больш пра працу і ўзгадваць нічога не буду, таму што інакш гэта скончыцца суіцадам. Выбачайце”.
Цалкам артыкул чытайце тут.
Читайте еще
Избранное