Напісаць «прашэнне аб памілаванні» прапануюць і тым, хто толькі чакае суда

Напісаць «прашэнне аб памілаванні» прапануюць не толькі тым, хто атрымаў тэрмін і знаходзіцца ў калоніях, але і людзям у СІЗА, якія толькі чакаюць суда.

«Прыходзяць «прадстаўнікі Чырвонага крыжа», настойліва ўгаворваюць пісаць і выходзіць на свабоду», кажуць крыніцы Нашай Нівы.

Егоров: Зачем властям понадобилось освобождение политзаключенных

Тыя, хто прапануе, нібыта называюцца прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа. Але ў самой арганізацыі абвяргаюць сваю датычнасць да гэтага.

– У нас няма доступу ўнутр турмаў, нас не пускаюць да зняволеных. Мы аказваем толькі гуманітарную дапамогу. Чырвоны Крыж можа перадаваць сродкі гігіены, ваду, ежу, кнігі. Мы пакідаем рэчы адміністрацыі, і яны ўжо размяркоўваюць. Але нашы прадстаўнікі не могуць гутарыць са зняволенымі, — патлумачылі ў прэс-службе Чырвонага Крыжа.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.3 (оценок:6)