Напалеон, які захапіў беларускія грошы
Яго партрэт можна бачыць на памятных манетах Нацбанка, а твор — на 100-тысячнай купюры. У праекце «Ілюстраваная гісторыя» — мастак, кампазітар і літаратар Напалеон Орда.

Срэбная манета “Напалеон Орда”. 20 рублёў. 2007 год.
Яго назвалі ў гонар вялікага французскага імператара. І ён цалкам спраўдзіў сваё імя. За прыналежнасць да таемнага таварыства “Заране” яго арыштавалі і выключылі з Віленскага ўніверсітэта, за ўдзел у паўстанні 1831 года ўзнагародзілі крыжам ордэна «Virtuti Militari». Ён сябраваў з Адамам Міцкевічам і Фрэдэрыкам Шапэнам, браў урокі ігры на фартэпіяна ў Феранца Ліста і здабываў мастацкую адукацыю ў студыі майстра архітэктурнага пейзау П’ера Жэрара. А ў сярэдзіне 1840-х заняў пасаду дырэктара парыжскай Італьянскай оперы (пасля падаўлення паўстання ў 1833 годзе Орда жыў у Парыжы).

Напалеон Орда. Фота з сайта //outlet-center.by/
Толькі на пяцідзясятым годзе жыцця Напалеон Орда змог вярнуцца на радзіму пасля амністыі і адразу распачаў свае мастацкія вандроўкі. Па яго малюнках мы сёння можам даведацца, якімі скарбамі некалі валодала наша зямля. І нават той, хто ніколі не чуў імя Напалеона Орды, усё роўна ўвесь час судатыкаецца з яго творчасцю. Хаця б трымаючы ў руках 100-тысячную купюру, на якой адлюстраваны Нясвіжскі замак з малюнка славутага беларуса.

Таксама ў праекце:
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное