Наомі Кэмпбэл

“Шалёнай мадэлью” называюць самую высокааплачваемую зорку подыуму Наомі Кэмпбэл. І невыпадкова: цемнаскурая амерыканка мае такі ўзрыўны характар, што апошнім часам яе імя часцей можна пабачыць у паліцэйскіх зводках, чымсьці на старонках глянцавых часопісаў. Вось і нядаўна, толькі ачуняўшы ад скандала са збіццём домработніцы, супермадэль зноў трапіла ў пастарунак за напад на свайго псіхатэрапеўта. На шчасце, судовага разбіральніцтва пазбегнуць удалося, але спадарыні Кэмпбэл настойліва параілі падлячыць нервы.

Пра неўтаймаваны нораў супермадэлі вядома даўно. Недарэмна ж менавіта яе першапачаткова меркавалі на галоўную ролю ў стужцы “Забіць Біла”. Усе ўжо бачылі ваяўнічую Наомі з мячом у руках, але апошні аргумент Квенціна Таранціна “яшчэ пераб’е ўсю студыю” прымусіў кампанію перагледзець свае погляды на карысць Умы Турман.

Напэўна, невыпадкова з безлічы мужчын Наомі Кэмпбэл ніводзін доўга не затрымліваўся. Папараццы, зрабіўшы фота мадэлі з чарговым кавалерам, імкнуліся адразу ж збыць здымак з рук, бо ведалі: заўтра ён будзе ўжо неактуальным. За сваё 36 год зорка паспела зрабіць невыносным жыццё Роберта Дэ Ніра, музыканта “U2” Адама Клэйтана, баксёра Майка Тайсана, аўтагоншчыка Флавіа Біаторэ і мноства іншых небарак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)