Общество

Намеснік руху «За свабоду» Алесь Лагвiнец збірае лайкі

Ад тых, хто лічыць, што ён павінен стаць лідэрам арганізацыі.

«Я добра адчуваю настроі людзей, я раблю тое, у што веру, я шчыры і сумленны чалавек і здольны актыўна і адкрыта весці грамадзка-палітычную дзейнасьць без штучнасці і камбінаваньня, я маю адпаведную адукацыю, прафэсыйныя дасягненьні і ведаю эўрапейскія мовы, я ганаруся тым, што сотні маіх студэнтаў удзячныя мне за атрыманыя ад мяне веды і навыкі, таму я буду вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду Старшыні Руху «За Свабоду» і гатовы быць яго лідэрам і кандыдатам нумар 1 ва ўсіх бліжэйшых выбарчых кампаніях.

Мне будзе за гонар адстойваць каштоўнасьці, на якіх пабудаваны наш Рух - Свабода, Нацыянальнае адраджэньне і Эўрапейскасьць.

Папрашу ставіць «лайкі» тых, хто лічыць, што мне варта і я варты быць Старшынёю нашага Руху», -- такі адкрыты ліст палітык Алесь Лагвiнец апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

Вядома, што сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка руху таксама будзе вылучаць яшчэ адзін яшчэ адзін намеснiк - Юрась Губарэвіч. Зараз арганізацыю ўзначальвае грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)