Общество

Аксана Колб, Новы час

«Нам хацелася, каб перамога была заўтра. Так бывае, але ў казках»

Жыццё больш складанае і разнастайнае. Тое, што адбылося з Беларуссю, павінна было здарыцца, каб мы нарэшце расплюшчылі вочы.

Калі ля Акрэсціна я размаўляла з тымі, хто прайшоў праз пекла першых паслявыбарчых дзён, амаль усе пыталіся:

— Як думаеце, нешта зменіцца, гэта ўсё не дарэмна?

— Канечне зменіцца, — адказвала ім. — Я 26 гадоў у гэта веру.

Да чаго гэта я? 26 гадоў, калі пасля 10 ліпеня Беларусь атрымала Лукашэнку, мне было горка і сумна. Я злавалася на недальнабачнасць мільёнаў. На сябе, што мала каго змагла пераканаць. І яшчэ шмат на каго. Але ў той жа час адчаю не было. Была надзея і вера ў тое, што ўсё будзе добра.

Можа таму, што мне было ўсяго 26 гадоў, як тым хлопцам і дзяўчатам, што размаўлялі са мной ля Акрэсціна. А можа таму, што і тады і цяпер было ўнутранае адчуванне справядлівасці гэтага свету і таго, што дабро заўсёды перамагае.

Тое, што здарылася з нашай краінай пасля 9 жніўня, павінна было здарыцца, каб тыя, хто шмат гадоў не заўважаў куды мы кацімся, нарэшце расплюшчылі вочы. Каб замет купкі «адмарозкаў», якім «няма чаго рабіць» на плошчы і вуліцы Беларусі вышлі сотні тысяч.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)