Накладзены арышт на ўсю маёмасць Віктара Бабарыкі і яго сына
На маёмасць прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі і яго сына Эдуарда накладзены арышт, паведамляе Наша Ніва.
Дом Бабарыкаў у Мачанах, фота Надзеі Бужан
Адпаведныя пастановы 18 чэрвеня падпісаў начальнік першага аддзела першага ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Дзмітрый Дзягілеў. Такая інфармацыя ўнесена ў Дзяржаўны рэестр нерухомасці.
Гаворка ідзе як мінімум пра дом у вёсцы Мачаны Лагойскага раёна, дом у Цнянцы, кватэру ў Мінску.
Маёмасць арыштаваная, але перададзеная Бабарыкам пад адказнае захоўванне. Аднак любыя ўгоды з ёй забароненыя.
Дзмітрый Дзягілеў быў пераведзены ў Мінск некалькі гадоў таму з Наваполацка. Пры гэтым ён застаецца ў Наваполацку мясцовым дэпутатам.
Сын Бабарико помещен в СИЗО КГБ. Ему выставлено обвинение
Глава Госконтроля: Бабарико играет в благородство, его кукловоды – начальники в «Газпроме»
Читайте еще
Избранное