Общество

Наклад папяровай «Советской Белоруссіі» зменшыўся яшчэ на 20%

За апошні час наклад галоўнай дзяржаўнай газеты «СБ. Беларусь сёння» істотна знізіўся: цяпер у выходных дадзеных пазначана лічба 365 тысяч, хоць некалькі месяцаў таму было больш за 400 тысяч, піша Наша Ніва.

Але гэтыя лічбы — не сапраўдныя, НН ўжо пісала пра тое, што «СБ» фокуснічае і для прыгожай карцінкі пазначае аб'яднаныя наклады асноўнай газеты і ўкладыша «Союз. Беларусь — Россія».

Рэальны ж наклад складаў каля 190 тысяч (ён трохі вагаецца ў розныя дні тыдня).

Рэальны наклад па-ранейшаму можна выявіць па лічбах з укладыша «Саюз» (гэтыя аркушы укладаюцца ў кожны нумар «СБ» за чацвер). Дык вось, цяпер для Беларусі друкуецца 150 866 «Саюзаў».

Такім чынам, за паўгода чацвярговы наклад упаў на 20%. І гэта з улікам прымусовай падпіскі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(23)