Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

Naka — «Тебе»

Дэбютны альбом беларускай каманды, якую некаторыя называюць “адкрыцьцём году”. Сьвежыя песьні, сьвежы вакал (пяе акторка Рускага драматычнага тэатру Настасься Шпілеўская) і... другасная стылістыка — гэткі фармат расейскіх піўных фэстываляў.

Дарэчы, там Naka і здабыла папулярнасьць: група ўдзельнічала ў вялікім фэсьце “Окна открой” у Піцеры, а таксама трапіла ў складанкі расейскага року “Охота”. Выглядае на тое, што гурт будзе разьвівацца па ўласных законах, як калектыў яшчэ аднаго актора Рускага драматычнага тэатру Аляксея Шэдзько. Гэта значыць, мець сталых прыхільнікаў, пэрыядычныя канцэрты і дыскі раз на год, але знаходзіцца ў вакуўме. Па праслухоўваньню праграмы цяжка ідэнтыфікаваць паходжаньне каманды — недзе з адной шостай часткі сушы. Песьні “Гопница”, “По нулям” сталі гітамі яшчэ да выхаду дэбютніка і актыўна ратуюцца на некаторых FM-станцыях. Naka, безумоўна, выбітная каманда. Сярод сабе падобных прадстаўнікоў расейскамоўнага року ў Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)