Общество

Алесь Кіркевіч, Новы час

«Найперш з Гродна знікла яўрэйскае насельніцтва: па экстранным намаганні добрых рускіх уладаў»

Адна з памятных датаў для горада над Нёманам засталася цалкам незаўважанай. А менавіта — уваход у горад польскіх войскаў 27–28 красавіка 1919 года. Ад гэтых дзён можна адлічваць пачатак гісторыі міжваеннага Гродна, канец папярэдняй і пачатак новай эры.

Нямецкі вайсковец

Гродна 100-гадовай даўніны — гэта горад без дзяржавы, населены людзьмі без дзяржаўных маркёраў, без лаяльнасці, стабільнасці і пачуцця абароненасці. Наўпрост разгубленыя, вымушаныя выжываць у тых абставінах, якія склаліся.

Падаецца, што і сёння, калі ўсё часцей гучаць трывожныя галасы пра перспектыву страты дзяржаўнасці ды радыкальных зменаў, падзеі таго года ды эмоцыі сведкаў могуць быць цікавымі ды актуальнымі.

Ланцужок прыходаў і сыходаў

Пачаць можна было б з цытаты Аркадзя Бухава, пісьменніка-сатырыка адэскай школы (накшталт Бабеля, Ільфа і Пятрова). На пачатку 1919 года ён быў лёсам закінуты ў Гродна і стаўся сведкам тутэйшых падзеяў. Праз год свае рэфлексіі Бухаў надрукаваў фельетонам «Нядаўнія ўспаміны» ў газеце «Эхо»:

— Найперш з Гродна знікла яўрэйскае насельніцтва: знікла па экстранным намаганні добрых рускіх уладаў, якія, мабыць, лічылі, што тэрміновае высяленне яўрэяў зможа замяніць нястачу снарадаў і памылкі ў планах генеральнага штабу, — піша Бухаў пра пачатак вайны.

— Пасля пачалі рабіць уцекачоў з мясцовых палякаў. Палякі з’ехалі, за імі пакінулі горад і чыноўнікі. Што ў горадзе засталося? Невядома. Кажуць, засталася армія, якая таксама адступіла. Здаецца, што з гораду было выселена і сышло ўсё, акрамя аднаго кульгавага краўца, які мне пасля і распавёў пра гэта.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(9)