Общество
Ніл Сымановіч, Citydog

Найлепшыя кнігі з карцінкамі пра Мінск

Якім быў кінатэатр, што планавалі пабудаваць на месцы Чырвонага касцёла; як бы на GoogleMap выглядала рэчышча ракі Няміга; чаму ў Менску да вайны было забаронена фотаць.

CityDog.by адшукаў на паліцах букіністаў самыя цікавыя альбомы пра сталіцу.

Яшчэ 5-7 гадоў таму букіністы ламіліся ад кніг пра сталіцу. Зараз ад пытання «А ці ёсць у вас кнігі пра Мінск?» прадавачкі хапаюцца за галаву, маўляў, калі гэта скончыцца! Мінчукі прагнуць гісторый пра родны горад. І ў першую чаргу – гісторый з карцінкамі.

Мы вырашылі скласці невялікі гід па кнігах – а фактычна, па фотаальбомах, – дзе галоўным героем будзе Мінск. Ну, ці Менск – усё залежыць ад эпохі. Расставілі, так бы мовіць, букіністычныя арыенціры.

Мінск. Фотаальбом. Зянон Пазняк.

Мінск, «Беларусь», 1968.

Самая загадкавая кніга пра Мінск – нам нават не ўдалося знайсці яе вокладку. Альбом мала хто бачыў, мала хто гартаў. Але яго хочуць усе, хто цікавіцца тэмай.

Пра што: 20-гадовы студэнт тэатральнага інстытута з дзіўным імем Зянон узяў у рукі фотаапарат і пайшоў фатаграфаваць сталіцу. Тое, што ў выніку атрымалася, без сумненняў можна назваць найлепшым і ўнікальным фотаальбомам пра пасляваенны Мінск. Выдатныя кампазіцыі (Пазняк па адукацыі мастацтвазнаўца), колеры (хаця сам аўтар узгадвае, што друк тады быў на мяжы фолу, а ягоныя фотаапараты – гэта звычайныя савецкія «мыльніцы») і горад герояў Мінск. Мінчукі ў альбоме сустракаюцца хоць рэдка, але гэта сапраўды героі нейкага ненайгранага фільма: іх цікава разглядаць, углядацца ў твары і паставы, цікава прыдумляць, пра што яны зараз думаюць, мараць, каго кахаюць ці ненавідзяць. І горад тут – самы выдатны драматычны акцёр.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)