Нафтавы скандал: чаму Лукашэнка працягвае выступаць у ролі пажарнага
Пакуль усе турбуюцца пра тое, што Расія спыніла пастаўкі нафты, ён не перастае сцвярджаць: усё добра, нічога страшнага. Але тым часам правёў закрытае пасяджэнне з урадам. Хаця падводзіць вынікі года было запланавана крыху пазней.
Фота market.korupciya.com
Гледзячы па каментарах урадаўцаў з гэтага пасяджэння, здавацца ніхто не збіраецца. Віцэ-прэм’ер Дзмітрый Крутой нават заявіў, што Беларусь «лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям, і цяпер актыўна працуе над схемай альтэрнатыўных паставак нафты, вывучаючы ўсе магчымыя варыянты».
Мы са здзіўленнем даведаліся, што, узамен на пастаўкі нафты, мы плацілі расійскім кампаніям «адкат» — 10 долараў за тону. Прычым, такая сітуацыя трывала з 2011 года.
Аднак цяпер, «ва ўмовах рэалізацыі падатковага манеўру і штогадовага павелічэння кошту нафты для Беларусі за кошт памяншэння мытнай пошліны, плаціць прэмію расійскім нафтавым кампаніям у тым памеры, у якім мы дамаўляліся гэта рабіць у 2011 годзе, сёння не мае ніякага сэнсу, гэта проста эканамічна немэтазгодна», — заявіў журналістам Крутой.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное