Надзя Мейхер

Вядомая ўсім як экс-салістка “ВІА Гры”, Надзя Граноўская пасля зыходу з трыо вярнула сваё сапраўднае прозвішча — Мейхер, — абрэзала раскошныя валасы і заняла месца тэлевядучай на ўкраінскім тэлебачанні ў праграме “Неверагодныя гісторыі кахання”. Аднак і пасля гэтага шэрагі яе прыхільнікаў не паменшыліся — пра тое можна меркаваць па рэйтынгах украінскіх “Танцаў з зоркамі”, дзе нядаўна Надзя зноў бліснула сваімі шыкоўнымі формамі.

Дарэчы, танцамі спявачка займаецца з адзінаццаці год, нягледзячы на жаданне бацькоў бачыць дачку перакладчыкам. Звычка прымаць рашэнні самастойна і ніколі ні ад каго не залежыць — у яе ў крыві, у якой змашаліся ўкраінскія, цыганскія і нямецкія карані.

Пра сваё асабістае жыццё Надзя асабліва не распаўсюджваецца. Кажа толькі, што зусім расчаравалася ў мужчынах — відаць, нездарма ў самым нізе спіны спявачкі тату з сімвалам грэшніцы, якая каіцца. І яшчэ Граноўская-Мейхер вельмі абураецца, калі нехта кажа, што яе бюст не натуральны: “Чула б пра гэта мая бабуля, у якой усё жыццё быў шосты памер! Так што, калі ў мяне ў грудзях сілікон, ён там ад нараджэння!”

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)