Надзя Аўэрман

Германская мадэль Надзя Аўэрман аспрэчвае у славачкі Адрыяны Скленарыкавай тытул самай даўганогай жанчыны свету (у немкі ногі ажно 122 см!). Між тым яшчэ на пачатку сваёй кар’еры спадарыня Аўэрман сціпла заяўляла: “Я заўсёды ненавідзела ў сабе дзве рэчы — вельмі маленькі сплюшчаны нос і надта доўгія, як жардзіны, ногі”. Невядома, як першае, але другое дакладна прынесла мадэлі сусветную славу. У канцы 90-х, Надзя Аўэрман, якая лічылася “музай” Карла Лагерфельда, пакінула подыум, аднак у пачатку гэтага стагоддзя зноў з трыумфам вярнулася ў мадэльны бізнес.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)