Выборы-2020

Надзея Астапчук: «Калі ня хочаш страціць голас — не хадзі датэрмінова»

Вядомая легкаатлетка да нядаўняга часу была прыхільніцай байкоту прэзыдэнцкіх выбараў, але цяпер, как яна кажа на Радыё Свабода, ёсьць сэнс пазмагацца.

Вядома, калі ня здарыцца форс-мажору з рэгістрацыяй тых, хто здольны скласьці канкурэнцыю дзейнаму кіраўніку краіны.

— Спачатку дачакаемся, каго зарэгіструюць, — кажа Надзея Астапчук. — Бо прыдумае Ярмошына адмазку, пакінуўшы толькі спарынг-партнэраў,сэнс тады ў такіх выбарах? Але калі пройдуць рэальныя канкурэнты, трэба ісьці.

Калі нічога не рабіць, то нічога і ня зьменіцца. Трэба спрабаваць. Адзінае, як звычайна, шмат махінацыяў, асабліва падчас датэрміновага галасаваньня. Стабільна малююць 30-35%. Людзі павінны разумець: ня хочаш страціць голас — не хадзі датэрмінова. І праца кандыдатаў у тым, каб пераканаць прыходзіць менавіта ў дзень выбараў. Гэтыя галасы падтасаваць нашмат складаней.

Для агітацыі за Аляксандра Лукашэнку мабілізуюць ня толькі прафсаюзы ды бээрсээмаўцаў, а і цяжкую артылерыю — уганараваных спартоўцаў. Апошнім часам з патаснымі прамовамі на старонках цэнтральных і рэгіянальных выданьняў, у сацыяльных сетках «засьвяціліся» вядомыя атлеты, якія агітавалі за «стабільнасьць» і яе галоўнага архітэктара.

Пры тым, што ў іншых выпадках падчас інтэрвію яны падкрэсьліваюць сваю «апалітычнасьць».

Гребцы стали «топить» за Лукашенко. Им ответил чемпион по тайскому боксу

Мажліва, рэч у тым, што ў кіраўніцтве беларускага спорту ажно трое Лукашэнак, пакуль без малодшага Мікалая, які абмяжоўваецца хакеем. Аляксандар і Віктар — адпаведна прэзыдэнт і першы ягоны намесьнік у Нацыянальным алімпійскім камітэце. Дзьмітры — кіраўнік прэзыдэнцкага спартовага клюбу з шырокімі паўнамоцтвамі.

— Хто найперш выступае за дзейнага? Функцыянэры на вялікіх заробках. Зразумела, будуць «тапіць» за таго, хто іх фінансуе. Як сябе перасіліць і сказаць, што супраць? Трэба мець моцны характар. У спорце такіх адзінкі.

Калі раней знаходзіліся тыя, хто не баяўся казаць праўду ў вочы, то паступова сьмеласьць выбілі. Мабыць, ёсьць ідэйныя, гатовыя памерці за Лукашэнку. Але калі размаўляеш, асноўнай масе сытуацыя не падабаецца. А потым чытаеш інтэрвію — і дзіву даесься. Бо калі думка сфармавалася, яна павінна быць усюды аднолькавая, ня гнуцца з парывамі ветру.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(65)