Общество
Фота Сяргея Зініна, Наша Ніва

Над Беларуссю ззяла суперпоўня

14 лістапада назіралася суперпоўня — перыгей Месяца супаў з поўняй. Праз гэта гэтага спадарожнік Зямлі выглядаў на 14% буйнейшым і на 23% ярчэйшым, чым звычайна.

У момант максімальнага збліжэння (14:23 па мінскім часе) цэнтры Зямлі і Месяца падзяляла ўсяго 356 509 км (у сярэднім — 384 400 км).

У апошні раз такое збліжэнне адбывалася 68 гадоў таму — 26 студзеня 1948 года. Тады адлегласць паміж нябеснымі целамі была яшчэ на 50 кіламетраў меншай. У наступны раз такая суперпоўня пакажацца зямлянам 25 лістапада 2034 года — спадарожнік апынецца на 40 кіламетраў бліжэй, чым 14 лістапада.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)