Скандалы
Валер Каліноўскі, Радыё Свабода

Нацболы сарвалі брыфінг прадстаўніка АБСЭ ў Менску

Пасьля заканчэньня перамоваў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны спэцпрадстаўнік дзейнага кіраўніка АБСЭ Марцін Сайдзік прыйшоў да журналістаў, каб расказаць пра іх вынікі.

Але як толькі ён сабраўся агалошваць прэс-рэліз, чацьвёра невядомых пачалі выкрыкваць абразы на адрас прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, скандаваць «Данбас — у склад Расеі». Таксама яны раскідалі ўлёткі з заклікам да кіраўніцтва Расеі спыніць перамовы з Украінай і накіраваць войскі ў Данецкую і Луганскую вобласьці Ўкраіны.

Прадставіліся гэтыя чацьвёра як «НБП», «нацболы». Пасьля акцыі яны спусьціліся ў фае, дзе зь імі пагутарылі расейскія журналісты, і спакойна пайшлі. Ахова «Прэзыдэнт-гатэля», дзе адбываюцца перамовы, іх не спыняла.

Пасьля інцыдэнту прадстаўнікі МЗС Беларусі сказалі, што будуць ва ўсіх журналістаў, якія прыходзяць на брыфінгі, спраўджваць пасьведчаньні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)