Общество

Арцём Гарбацэвіч, Наша Нiва

Начальнік стаўбцоўскай міліцыі: Я заўсёды буду выступаць у парламенце па-беларуску

У кулуарах паседжання Палаты прадстаўнікоў карэспандэнт «Нашай Нівы» пагаварыў з Іванам Мамайкам. Гэта адзін з дэпутатаў новага склікання, якія сталі выступаць па-беларуску.

— Пытанне дзіўнае! Беларус выступае на сваёй мове — што тут такога? Я лічу, што кожны афіцыйны выступ трэба рабіць на сваёй мове. Так, заўсёды буду ў парламенце выступаць па-беларуску, — абяцае міліцыянт.

Пытаемся, як часта гаворыць па-беларуску па месцу службы?

— З улікам таго, што ў нас двухмоўе, сам я гаварыў тады, калі да мяне звярталіся па-беларуску. Калі да мяне звярталіся на другой дзяржаўнай — карыстаўся рускай. Канечне, часцей звярталіся [па-беларуску] грамадзяне, але бывала, што і супрацоўнікі, і на нейкіх афіцыйных мерапрыемствах.  Сам я скончыў беларускую школу — гэтага мне дастаткова. Раю чытаць па-беларуску больш, тады будзе ўсё добра, — сказаў Мамайка.

Іван Мамайка. Нарадзіўся ў 1974 годзе ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (1996) і Магілёўскую школу міліцыі па спецыяльнасці «правазнаўства» (2004). З 1996 года працуе ў міліцыі, з 2014 — начальнік аддзела ўнутраных спраў Стаўбцоўскага райвыканкама.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(50)