Общество
Вікторыя Пракаповіч, «Тут і цяпер»

На які адпачынак могуць разлічваць беларусы

Летам, асабліва калі яно такое нягеглае і няветлівае, як сёлета ў Беларусі, хочацца падацца куды-небудзь, дзе цёпла, светла і смачна кормяць, а калі яшчэ не вельмі дорага, то зусім рай.

"Тут і цяпер" склала прыблізны спіс месцаў адпачынку, якія могуць дазволіць сабе беларусы на сярэдні заробак (за красавік 2012 — 3,252 млн рублёў) і пенсію (з 1 мая 2012 — 1,467 млн рублёў).

Месца адпачынку На пенсію На заробак
Мінскае мора
Білет на электрычку ад сталічнага чыгуначнага вакзала — 950 рублёў, пенсіянерам удвая менш
1544 паездкі туды і назад 1711 паездак туды і назад
Аграсядзіба
Ад 10 долараў за суткі — у рэгіёнах, ад 20 — пад Мінскам
17 дзён (без уліку харчавання і праезду) 39 дзён (без уліку харчавання і праезду)
Санаторый у Беларусі
Ад 112 тысяч за суткі, ад 1,35 млн — мінімальная пуцёўка 12 дзён
13 дзён і менш, без дарогі, з харчаваннем і лячэннем 29 дзён і менш
Санаторый "Беларусь" у Сочы
Ад 2200 расійскіх рублёў за суткі, мінімальная пуцёўка 14 дзён (7,854 млн беларускіх рублёў па курсе Нацбанка)
Не хопіць (толькі на 2,5 дні без уліку дарогі) Не хопіць (толькі на 5,5 дзён без дарогі)
Цягнік Мінск — Сімферопаль
Плацкарта — ад 485 470 рублёў, купэ — ад 725 910 рублёў
На 3 плацкартныя білеты ў адзін бок або на 2 купэйныя 3 разы туды-назад плацкартай, 2 разы — у купэ
Дача
Ад 350 да 500 долараў за месяц
Не хопіць На 1 месяц
Егіпет
Ад 390 долараў за 7 дзён, з вылетам з Масквы
Не хопіць Хопіць на 7 дзён, без уліку дарогі, візы, харчавання
Турцыя
Ад 270 долараў за 7 дзён, з вылетам з Масквы
Не хопіць Хопіць на 7—14 дзён без уліку дарогі, візы, харчавання

Еўропа: Чарнагорыя
Ад 275 долараў за 10 дзён, аўтобусам
Не хопіць Хопіць на 10 дзён + віза + харчаванне
Таіці (кошт тура разлічаны турагентам умоўна, адмыслова для "ТіЦ")
Прыкладна 1450 еўра за 15 дзён з вылетам з Мінска
Не хопіць Не хопіць

Цалкам артыкул чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)