На ўчастку ў Рагачове камісія дазволіла назіраць за падлікам. Яўка 67%, Лукашэнка 65%, Караткевіч 25%

Назіральніцай на ўчастку 11 горада Рагачоў (Гомельская вобласць) была Ірына Купцэвіч. Яна была вылучаная ад грамадзян, у межах грамадзянскай ініцыятывы «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

«Участак у жылым мікрараёне, вельмі звычайны, большасць тых, хто прыйшоў на ўчастак — пажылыя людзі, моладзі было вельмі мала, — расказала яна «Нашай Ніве». — Я назірала і датэрміновае, і асноўнае галасаванне. Ніякіх спробаў фальсіфікацый не заўважана. Камісія паводзіла сябе цалкам карэктна ўвесь час, а пры падліку ў назіральнікаў быў поўны агляд, мы нават маглі перагледзець ужо палічаныя стосы розных кандыдатаў. За сумленную працу камісіі можна толькі падзякаваць, — кажа Ірына Купцэвіч. — Адзіны падазроны момант — працэнт галасоў за Лукашэнку на датэрміновым галасаванні значна большы, чым на асноўным», — адзначае яна.

Колькасць выбарцаў — 2093

Прагаласавала — 1415

Яўка — 67,6 %

Лукашэнка — 924 галасы — 65,3% (на датэрміновым 77,3%)

Караткевіч — 354 галасы — 25%

Супраць усіх — 74 галасы — 5%

Гайдукевіч — 35 галасоў — 2,47%

Улаховіч — 9 галасоў — 0,63%

Сапсаваных бюлетэняў — 19 — 1,3%

Вось копія пратакола:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)