Общество
Мікіта Недаверкаў, фота Ірыны Арахоўскай, «Наша Ніва»

На сцэне Купалаўскага Зісер, Гуркоў, Руся, Кушнір паказалі спектакль пра гвалт у адносінах жанчын

4 красавіка ў Купалаўскім тэатры ў Мінску была пастаўлена п'еса пад назвай «Сем» — дакументальны твор, напісаны амерыканскімі жанчынамі-драматургамі на аснове інтэрв'ю з сямю жанчынамі з розных краін свету.

У п'есе распавядаюцца гісторыі сямі гераінь, якія сутыкнуліся з рознага віду гвалту і барацьбой з ім.

Амаль усе месцы ў залі былі занятыя

Прадзюсарам п'есы «Сем» з'яўляецца шведская актрыса, пісьменніца Хеда Крауш Шогрэн. Перад выступам яна звярнулася да публікі: «Я ў захапленні ад таго, што знаходжуся тут, у Мінску. Мы сёння знаходзімся пад асаблівым уражаннем ад таго, што мы бачым людзей, якія сюды прыйшлі»

Хедда Крауш Шогрэн

Зачытвалі п'есу «Сем» са сцэны заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па тайскім боксе і вакаліст гурту Brutto Віталь Гуркоў, тэлевядучыя Ганна Бонд і Святлана Бароўская, салістка музычнага праекта «Shuma» Руся (Марына Шукурава), алімпійскі чэмпіён па фрыстайле Антон Кушнір, пасол Швецыі Марцін Обэрг.

Вынікі апытання, праведзенага ЮНФПА ў 2014 годзе, паказваюць, што з хатнім гвалтам сутыкаюцца 77% апытаных мужчын і жанчын у Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)