Сяргей Нікалюк, Новы час

На парозе Культурнай рэвалюцыі 2.0

Сучасны Кітай — гэта краіна, у якой паліцыя адсочвае і дапытвае людзей, абвінавачаных у чытанні замежных фінансавых навін у інтэрнэце.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Колькі воўка не кармі, а ён усё роўна ў лес глядзіць. Такая яго прырода. Аналагічная гісторыя — з аўтарытарызмам. Колькі ні ўпрыгожвай яго дэкаратыўнымі (імітацыйнымі) інстытутамі, але прырода сваё возьме. Ён ці пачне паступова дэмакратызавацца, што здараецца нячаста, ці пойдзе ў абдымкі да таталітарызму.

У сакавіку 2002 года на выніковым пленарным пасяджэнні пастаянна дзеючага семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў прагучалі словы, з якімі цяжка было не пагадзіцца:

— Вопыт Кітая і вопыт Беларусі вельмі блізкія адно аднаму, яны перспектыўныя і паспяхова рэалізуюцца на практыцы. У гэтым я пераканаўся пры неаднаразовым наведванні КНР. І ў іх, і ў нас выявіліся такія асаблівасці пераходнага перыяду, як рэгулюючая роля дзяржавы, прынцып эвалюцыйнасці пераўтварэнняў, стварэнне моцнай і эфектыўна дзеючай вертыкалі дзяржаўнай улады, выразная сістэма заканадаўства, якая забяспечвае агульнасць інтарэсаў дзяржавы і кожнага яе грамадзяніна паасобку, беражлівае захаванне таго добрага, што было створана раней, а не бяздумнае яго разбурэнне.

Прайшло дзевятнаццаць гадоў. Без аднаго года чатыры пяцігодкі. Якія вынікі пераходнага перыяду? Ён ужо завяршыўся ці мы ўсё яшчэ пераходзім? А калі пераходзім, то адкуль і куды? Нагадаю, што ў дадзеным выпадку займеннік «мы» мае на ўвазе не толькі Беларусь, але і Кітай.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:8)