На «Новы час» зноў падалі ў суд

У сераду ранкам рэдактар газеты Аксана Колб атрымала смс з суда Савецкага раёна Мiнска.

У паведамленні сказана, што газета 17 снежня выклікаецца ў «суд у якасці адказчыка па іску Зайдэса Л.Л. па абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды».

Сам іск накіраваны поштай. Рэдакцыя яго павінна атрымаць цягам пяці дзён.

Леанід Зайдэс - саўладальнік «Поедем поедим». Нагадаем, гэта будзе другi суд выдання, звязаны с дзейнасцю скандальнага рэстарану. Першы «Новы час» выйграў

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)