На «Лістападзе» перамог фільм былой супрацоўніцы «Белсата»

Мара Тамковіч прадстаўляла на фестывалі ў Мінску Польшчу.

Фільм Мары Тамковіч «Дачка» прызнаны найлепшым па выніках нацыянальнага конкурсу 25-га ММКФ «Лістапад».

Рэжысёрка нарадзілася ў Мінску, вывучала журналістыку ў Варшаўскім універсітэце паводле праграмы Каліноўскага, рэжысуру ў Варшаўскай кінашколе. Супрацоўнічала з телеканалам «Белсат» у якасці вядучай, працавала на «Еўрарадыё».

Як адзначаецца на сайце фестываля «Лістапад», фільмы Мары Тамковіч, у якіх закранаюцца важныя сацыяльныя праблемы, былі прадстаўлены на шматлікіх фестывалях у Польшчы і іншых краінах. Сярод яе твораў «Ураўненне», «Fucking Story», «За дзвярыма», «37» і іншыя.

Режиссер отказалась участвовать в «Лістападзе»: «Мы за свободу от цензуры «минкульта»»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)