Экономика

Сяргей Пульша, Новы час

На колькі месяцаў у Лукашэнкі хопіць грошай на ўтрыманне АМАП?

Пакуль нельга сказаць, наколькі ўплывае страйк на змену сітуацыі ў краіне.

Фота Аляксандра Зянковіча

Аднак тое, што ўсё больш і больш людзей гатовыя выходзіць на пратэст — гэта факт. А ўлада спрабуе не зважаць на меркаванне народа. Чым далей такая сітуацыя працягнецца, тым горшым будзе эканамічнае становішча краіны.

Як «недамоваздольнасць» улады ўплывае на эканамічную сітуацыю? Што будзе, калі сённяшняе становішча захаваецца досыць доўга? «Новы Час» разбіраецца разам з эканамістам Львом Марголіным.

— На колькі месяцаў у Лукашэнкі хопіць грошай на ўтрыманне АМАП? Колькі ўвогуле можа працягвацца такое існаванне ў краіне?

— Калі больш ні на што грошай не марнаваць, то АМАП можна ўтрымліваць і дзесяць гадоў. Але так не атрымаецца: патрэбныя грошы прадпрыемствам, каб працаваць, на пенсіі таксама трэба грошы. Трэба ўтрымліваць бюджэтную сферу і шмат што іншае. Калі разглядаць сітуацыю з макраэканамічнай пазіцыі, то магчымасці дзяржавы скарачаюцца, як шчыгрынавая скура.

Эканоміка — як рухавік унутранага згарання. Калі ў яго паступае паліва, ён працуе, калі паліва перастае паступаць — ён глухне. Для эканомікі палівам з’яўляюцца інвестыцыі.

І цяпер сітуацыя якраз такая, што знешніх інвестараў бліжэйшым часам мы не ўбачым — яны выдатна разумеюць сітуацыю і ўяўляюць, чаго ад гэтай сітуацыі можна чакаць. Адзінае, каго можна ўбачыць — гэта якіх-небудзь інвестараў з Эміратаў.

Але, па-першае, гэта не тыя грошы, якія могуць спрыяць развіццю эканомікі, а па-другое, наогул не зразумела, чые гэта грошы: ці то сапраўды Эміратаў, ці то сям’і Лукашэнкі.

Унутраных інвестыцый таксама не будзе. Прычым, я кажу пра інвестыцыі ў шырокім сэнсе гэтага слова. Гэта тычыцца не толькі буйных прадпрыемстваў. Нават, калі які-небудзь прадпрымальнік хацеў адкрыць кавярню або цырульню, бліжэйшым часам ён гэта рабіць не будзе. Цяпер гэта — вялікая рызыка.

Хто яшчэ можа даць інвестыцыі? Кітай? Ужо выключана. Расія? Па апошніх падзеях, заявах і дзеяннях Расіі мы можам зрабіць абсалютна адназначную выснову, што Расія абумовіла свае грашовыя ўліванні канкрэтнымі крокамі з боку існуючай улады, і будзе гэтыя крокі дакладна кантраляваць.

Расія выдатна разумее (пры ўсім нежаданні спрыяць перамозе «каляровай рэвалюцыі»), што падтрымліваць Лукашэнку — гэта вельмі дорага. І гэта ўжо тыя грошы, якія сённяшняя Расія сабе дазволіць не можа.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(38)