На Гарадзейскім цукровым камбінаце начальнік вытворчасці ўпаў у ёмістасць з кіпнем
Мужчына жывы, знаходзіцца ў рэанімацыі. Па неафіцыйнай інфармацыі ён атрымаў сур’ёзныя апёкі, каля 90% цела.
Гарадзейскі цукровы камбінат. Фота – str3.by
Адміністрацыя завода інцыдэнт не каментуе. «Пішыце афіцыйны запыт, для прэсы казаць нічога не буду», — паведаміла Кацярына Няклюй, намесніца дырэктара па сацыяльных пытаннях.
Па інфармацыі «Нашай Нівы» мужчына — 50-гадовы начальнік вытворчасці, які палез высвятляць, што за паломка здарылася. У ёмістасці, куды ўпаў мужчына, кіпеў бураковы сок.
Адбылося гэта 24 лістапада каля 22.00. Мужчыну забрала хуткая, спачатку яго адвезлі ў мясцовую бальніцу, а на наступны дзень перавялі ў Мінск, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное