Лица
Наталля Тур, nina.nn.by, фота ulej.by

На фільм з жонкай Макея ў галоўнай ролі збіраюць $ 15 тысяч. Трэйлер уражвае

Калі вы ахвяруеце 1000 беларускіх рублёў на краўндфандынгавую кампанію, вас нават здымуць у эпізадычнай ролі.

Краўфандзінг запусціў рэжысёр фільма Юрый Елхаў. Цягам двух месяцаў плануецца сабраць 30 000 беларускіх рублёў.

«Праект наш нікім не фінансуецца — ні кінастудыяй «Беларусьфільм», ні Міністэрствам культуры. Здымаем мы яго за свае грошы. Ужо знятая палова фільма, і да канца года спадзяемся зняць астатні матэрыял, пачаць мантаж і агучванне. Уся здымачная група працуе на валанцёрскіх пачатках, не праз грошы, а дзеля любові да мастацтва. Грошы, якія мы спадзяемся сабраць на краўндфандынгу, патрэбныя для аплаты прафесійных акцёраў, якія здымаюцца ў нас пакуль бясплатна».

Галоўную ролю ў фільме «Дамоклаў меч» грае Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Сам фільм пра тое, што двое не вельмі маладых людзей (эстрадная спявачка Дзіяна і хірург Радзівон), асуджаныя на смерць ад анкалагічнага захворвання, сустракаюцца ў парку анкалагічнай клінікі. Паміж імі ўзнікае каханне. Але як жа можа развівацца любоўная гісторыя без любоўнага трыкутніка. Трэцяй гранню гэтай незвычайнай любові станавіцца саперніца Дзіяны — Элеанора («свецкая львіца», журналістка і тэлевядучая). Вобраз гэты спісаны аўтарам сцэнарыя Анатолем Дзялендзіком з вядомай беларускай тэледзівы Элеаноры Язерскай.

Трэйлер да фільма рэжысёр Юрый Елхаў размясціў у ютубе.

 

 

Да яго з’явіліся першыя каментары. «Адкуль гэта, ****о ў мяне????» — адзначае адзін з гледачоў.

«Юрый … вы не крыўдуйце, але гэты фільм проста жудасны!!! Канспіралагічныя фільмы пра амерыканцаў на Месяцы i Марсе былі выдатнымі … ды там вы па факце проста перамантавалі і пераклалі амерыканскія фільмы … але ўсё ж вынік выдатны … фантастыка вось ваша сцежка … а гэты фільм дно … лепш завязвайце са здымкамі … ну проста час і сілы выдаткуеце марна =)», — падсумоўвае іншы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)