Лица
«Наша Ніва», фота Сяргея Гудзiлiна

На фестывалі беларускамоўнай рэкламы «Аднак» перамаглі вышымайкі (фота)

2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў прайшоў шосты фестываль беларускамоўнай рэкламы. Гран-пры фестывалю атрымала кампанія «Арт-сядзібы» — вышымайкі.

Павал Белавус, атрымаўшы дыплём, сказаў, што 3 гады «артсядзібаўцаў» выганялі з офісаў, і яны за гэты час загартаваліся, навучыліся змагацца за тое, каб было добра беларускай мове і культуры, а цяпер змаглі перамагчы. Ён заклікаў рэклямадаўцаў і бізнэсоўцаў не баяцца выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкляме і бізнэсе.

Мэнеджар «Арт-Сядзiбы» Павел Белавус атрымлівае ўзнагароду «Аднак-2015»

Адкрыццё фестывалю Аднак-2015

Вядоўцы фэсту аднак - Ганна Хітрык і Павал Харланчук

Ганаровыя статуэткі пераможцаў конкурсу

Заля была запоўнена поўнасцю

Стэнд кампаніі «Аліварыя» падчас фэсту Аднак-2015

Ва ўнутранным дворуку цэнтра імя Ёханэса Раў падчас фэсту Аднак-2015

Усяго ў конкурсе было 23 намінацыі - ад стрыт-арту і віруснай рэкламы да прынтоў і сацыяльнай рэкламы. Фестываль прайшоў пад дэвізам «Годны шлях рэкламіста» - як выклік і адказнасць да сучаснай прафесіі спецыяліста па камунікацыях у беларускай інфармацыйнай і медыяпрасторы.

Фотарэпартаж Budzma.by. Фота – Аляксандр Tarantino Ждановіч

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)