На ФАПе памерла жанчына пасля увядзення антыбіётыка, якi яна прынесла з сабой
Здарэнне адбылося ў Цюрлях Маладзечанскага раёна ў панядзелак.
На ФАП звярнулася 31-гадовая жанчына, якая паскардзілася дактарам на тое, што дрэнна сябе адчувае. Ёй быў пастаўлены дыягназ вострае рэспіраторнае захворванне.
Дактары прызначылі ёй таблеткі, аднак жанчы на патлумачыла, што ў яе с сабой ёсць ампула з антыбіётыкам. Жанчына сказала, што сама сабе ўкол зрабіць не можа, таму і звярнулася на ФАП.
Распытаўшыся пра супрацьпаказанні, дактары зрабілі ўкол, пасля якога жанчыне раптам стала кепска. Ні самі дактары, ні хуткая дапамога, што прыехала на месца здарэння, выратаваць жанчыну не змаглі. Яна памерла на месцы.
– Прычына смерці высвятляецца, прызначаная экспертыза, – расказаў «Рэгіянальнай газеце» старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.
Читайте еще
Избранное