Общество

Сяргей Нікалюк, Новы час

На электракары Tesla па праспекце праўды

Чаму Візантыйская імперыя не выстаяла пад націскам турэцкага султана? Таму што не змагла аб’яднаць веру і праўду.

Для маскоўскіх ідэолагаў часоў Івана Жахлівага гэта было відавочна. Пра тое, што сіла не ў Богу, а ў праўдзе, ведаў яшчэ Аляксандр Неўскі.

У кожнага часу — свае героі. Для чалавека савецкага ў пачатку «нулявых» такім героем стаў Даніла Багроў з фільма «Брат». У эпоху вялікіх пераменаў, калі з кантэксту выпала цэлая краіна, ён прапанаваў універсальны рэцэпт асабістага выратавання. Прыводжу яго цалкам: «Вось скажы мне, амерыканец, у чым сіла? Хіба ў грошах? Вось і брат кажа, што ў грошах. У цябе шмат грошай, і што? Я вось думаю, што сіла ў праўдзе: у каго праўда, той і мацнейшы!»

З такіх індывідуальных праўдаў, як з цаглінак, і была пабудаваная ў Беларусі дзяржава для народа, дзяржава праўды. Зразумела, не абышлося без архітэктара, без чалавека, якому «на працягу чвэрці стагоддзя атрымліваецца захоўваць ментальны кансенсус з беларускім народам».

Аўтар часткі сказу, што ўзятая ў двукоссі, — доктар філасофскіх навук Леў Крыштаповіч, чалавек у краіне недаацэнены, прычым як прыхільнікамі, так і крытыкамі беларускай мадэлі.

Не выключана, што прычыну недаацэненасці варта шукаць у элементарнай зайздрасці. Ці шмат у Беларусі гуманітарыяў, здольных свабодна апераваць паняццем «ментальны кансенсус»? Сярод маіх калегаў, напрыклад, такіх няма.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(6)