Общество
Арцём Мартыновіч, Еўрарадыё

На джыпе «Міс Беларусь» дзеці-сіроты ездзяць на абследаванне і ў Дудуткі

Пераможца конкурсу «Міс Беларусь» Паліна Барадачова падарыла свой галоўны прыз, пазадарожнік Geely, Рудзенскай школе-інтэрнату для дзяцей-сірот.

Фота: moiro.by

"Я дару не кіраўніку, а дзецям, яны гэта ведаюць. Мяркую, што ўсё будзе выкарыстана мэтава, па патрэбах гэтага інтэрната. Вядома, гэта будзе адсочвацца", — распавядала 23 гадовая Паліна Еўрарадыё адразу пасля перамогі ў конкурсе.

Правы ў першай прыгажуні краіны ёсць, а вось машыны пакуль няма. Паглядзім, як прызавы джып ад Міс Беларусь выкарыстоўваюць праз тры месяцы.

"Мы яго ўжо ўзаконілі, нумары стаяць. Ездзіць. Новенькія дзеці паступілі, вось, возім на абследаванне. Пакуль прабег каля дзвюх тысяч. Яшчэ ездзілі на культурную праграму ў "Дудуткі", дзяцей завозілі. Пакуль мала часу прайшло", — апісваюць у Рудзенскай школе-інтэрнаце.

Працяг матэрыяла чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)