Общество

На дапамогу сям’і беларускі, якая загінула на Алясцы, за суткі сабралі больш за $15 тысяч

Адзін чалавек зрабіў перавод на 10 тысяч даляраў, паведамляе Радыё Свабода.

Грошы на дапамогу Нікі Ніканавай, якая загінула 25 ліпеня на Алясцы зьбіраюць праз сайт GoFundMe.

Сям’і Нікі Ніканавай, рэжысэркі, якая патанула на Алясцы, працягваюць зьбіраць грошы. На плятформе GoFundMe менш чым за суткі з заяўленых 20 тысяч даляраў, сабралі больш за $15 тысяч. Адзін чалавек зрабіў перавод на 10 тысяч даляраў.

Найперш грошы хочуць сабраць на пералёт у ЗША маці загінулай Вользе Ніканавай. Ніка Ніканава была рэжысэркай, яна дасьледавала тэму асуджаных за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. У гэтым годзе яна зьняла 20-хвілінны фільм «Пакаленьне 328».

1 ліпеня Ніка Ніканава стала жонкай актывіста ініцыятывы Legalize Belarus Пятра Маркелава. Пётар Маркелаў і Ніка Ніканава пасьля вясельля вандравалі па Алясцы, менавіта ў гэтым штаце яны хацелі застацца жыць. Маладыя дабраліся да аўтобусу, у якім жыў і памёр Крыстафэр МакКэндлес — герой кнігі Джона Кракаўэра «У дзікіх умовах».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(8)