На часопіс «Наша гісторыя» зараз можна падпісацца

Выхад часопіса «Наша гісторыя» стаў вялікай падзеяй. Выдання такога фармату па-беларуску раней не было – 100 старонак тэкстаў з каляровымі ілюстрацыямі. Адны ахнулі, другія ўсцешыліся: гэта такі прарыў, настолькі цікавая тэматыка.

У першых нумарах апублікаваныя біяграфіі Васіля Быкава і Івана Шамякіна, раней невядомыя факты пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і СССР. У часопісе таксама публікуецца матэрыялы з гісторыі шпіянажу, бізнэсу, мастацтва. Публікуюцца коміксы і дзіцячая старонка.

У часопісе можна прачытаць і пра сусветную гісторыю, і пра малыя народы Беларусі: татараў, старавераў, яўрэяў.

Каб вы зразумелі, пра што пішуць у «Нашай гісторыі» вось некаторыя загалоўкі артыкулаў снежаньскага нумара:

«Легенда пра святога Пятра Міронавіча. Успаміны пра кіраўніка БССР»

« 10 з 20 кіраўнікоў БССР былі расстраляныя або скончылі самагубствам, яшчэ двое загінулі ў аварыях»

«Ад Аляксандры Чарвяковай да Паліны Машэравай. Сем’і кіраўнікоў БССР»

«Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі. Як імперыя ламала  аднаго з самых пазнавальных беларускіх мастакоў»

«Справа Разанава: як у 1968-м трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме»

«Ці існавала завяшчанне Сталіна?»

«Каштэлі, ранэты, пепінкі… Усё пра старыя беларускія сарты расказваюць доктар гісторыі Алесь Белы і доктар сельскагаспадарчых навук Зоя Казлоўская»

Першыя нумары было не купіць, выдаўцы не разлічылі попыту.

У наступным годзе часопіс будзе выходзіць штомесяц.

«Якаснае, прыгожае выданне», – кажуць яго чытачы. «Напэўна, менавіта зараз нам так трэба ведаць сваю гісторыю, каб не страціць сябе… Дзякуй аўтарам за добрую і неабходную працу! » – напісаў Макс Астроўскі з Мінска.«Дзякуем за выдатную ідэю і яе бліскучую рэалізацыю», – піша Уладзіслаў Ермаловіч. А кандыдат філалагічных навук Анатоль Івашчанкаадзначыў: «Наша гісторыя» вярнула радасць друкаванага слова. «Каб выказаць свю радасць з гэтай нагоды, у мяне не хопіць слоў, таму скажу коратка: так трымаць!!!» – адгукнуўся кіраўнік беларускага таварыства з Вільні Валянцін Стэх.

На 2019 год часопіс можна выпісаць. Падпісны індэкс 00469. Варта адзначыць, што па падпісцы цана будзе ніжэйшая, чым у кіёсках і кнігарнях. Афарміць падпіску можна не толькі на поштах, але і праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by і праз плацежна-даведкавыя тэрміналы, а таксама дома, запрасіўшы паштальёна.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)