Общество

На БТ у кіраўніцтве з’явіўся супрацоўнік КДБ

У старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта з’явіўся трэці намеснік. Гэтую пасаду цяпер займае спецслужбіст Андрэй Іванец.

Не блытайце Андрэя Аляксандравіча Іванца з яго цёзкай — навукоўцам-сенатарам Андрэем Іванавічам Іванцом

Іванец скончыў юрыдычны факультэт БДУ, а пасля магістратуру БДУ і Інстытута нацыяльнай бяспекі КДБ, адзначае d-zholik.livejournal.com.

Раней ён фігураваў як член камісіі, якая ацэньвала прадукцыю замежных СМІ на адпаведнасць патрабаванням беларускага заканадаўства. У складзе гэтай камісіі Іванец быў падпісаны проста «супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі».

Іншыя намеснікі Эйсманта — Сяргей Гусачэнка і Вольга Кананюк (адказвае за фінансы).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(48)