На Браслаўскіх азёрах дабудоўваюць чарговую рэзідэнцыю для Лукашэнкі?

У СМІ шжо паведамлялася, што на беразе ўнікальнага возера Паўночны Волас на Браслаўшчыне будуюць чарговую рэзідэнцыю для Лукашэнкі.Некалькі дзён таму журналіст «Вестак» сустрэўся з чалавекам, які мае дачыненне да гэтай будоўлі. На ўмовах ананімнасці ён распавёў пра новы аб'ект.

– Каб зрабіць прыстань, былі завезеныя тысячы тон пяску. Рэзідэнцыя будзе акружаная пяццю кіламетрамі агароджы з бярвення, кожны пралёт якой каштуе 1 млн. 200 тысяч беларускіх рублёў. Там будуць пастаянна працаваць шэсцьдзесят чалавек абслугоўваючага персаналу, – распавёў суразмоўца.

Па словах суразмоўцы, завяршыць будоўлю плануецца ў траўні. Бліжэйшымі днямі на аб'ект накіруецца брыгада з трохсот чалавек, якія будуць займацца аддзелкай будынкаў.

Для аб'екта выбрана ўнікальнае месца – тэрыторыя заказніка «Міжазёрны», дзе дагэтуль забаранялі нават разводзіць вогнішчы і прыязджаць на аўтамабілях. Лекавыя гліны возера Паўночны Волас параўноўваюць з глінамі Мёртвага мора.

Пра будоўлю не паведамляецца грамадскасці. Узвядзенне рэзідэнцыі ў запаведным месцы ў час, калі краіна перажывае фінансавыя праблемы, можа выклікаць неразуменне ў людзей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)