Скандалы
Маша Калеснікава, Еўрарадые

На беларускіх акцёраў у Маскве «наехалі» за беларускую мову

Удзел праекта рэжысёра Андрэя Саўчанкі ў маскоўскім тэатральным фестывалі «Залатая маска» назвалі скандалам.

— Акцёры і рэжысёр адважыліся пагаварыць аб ідэнтычнасці, неабходнасці роднай мовы, не ўпадаючы ў агрэсіўны нацыяналізм... Цяжка было сабе ўявіць, што гэтыя сціплыя спробы самаідэнтыфікацыі выклічуць такую хвалю эмоцый у Маскве... Жанчына гадоў 60-ці гучна выкрыкнула: "Сама я ў Беларусі не была, але ўяўляю, што там парадку больш, чым у нас, або ва Украіне!". Спрэчка набывала палітычны характар. Пра тэатр наогул забыліся, як і пра акцёраў. А потым наогул іх абвінавацілі ў некарэктнасці з'яўлення спектакля ў тыя дні, калі разгараліся падзеі на Майдане. Нашы гледачы расцанілі гэта ледзьве не здрадай, — піша "Маскоўскі камсамолец" пра спектакль "Бі-лінгвы" беларускага рэжысёра Андрэя Саўчанкі. Спектакль паказалі ў пазаконкурснай праграме маскоўскага тэатральнага фестывалю "Залатая маска".

Працяг чытайце тут 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)